Top.Mail.Ru
? ?

barilotti


Off The Record

Па-за запісам


Previous Entry Share Flag Next Entry
"Віз грэйт інтэрэст зэ Беларусіан Опозішн із фоловінг зэ дэбэйт..."
barilotti
 Дзякуючы "Руху за свабоду",  з'явіўся доступ да сканаванай версіі дакуманту, які не згадзіўся прызнаваць за супольны Мілінкевіч (матывуючы тым, што яму яго паказалі за 15 мінут да сустрэчы, а пасля проста ўручылі міністру замежных справаў Нідэрландаў ад імя ўсіх). 

Першае, што ўражвае, гэта абсалютная кандовасць англійскай мовы. Напэўна, на ўсю групу "мысляроў", якія згодна з дакумантам хочуць каб іх прызналі легітымным прадстаўніком Беларусі, не знайшлося ніводнага чалавека, які ведае, які павінны быць парадак словаў у англійскай мове. Не выключана, што добрую службу саслужыў Гугл Транслэйт; 

Другое - абсалютная кандовасць самога стылю. Толькі "савецкі чалавек" у афіцыйнай заяве перад пунктамі напіша чатыры разы пра "вялікую ўдзячнасць", прычым настолькі непрафесійна, што чытаць гэта без дрыжыкаў зможа толькі такі ж савецкі чалавек. 

Трэцяе - гэта лагічныя звязкі. Як вам такі пасаж: "Незапатрабаванне новых выбараў прывядзе да эканамічнага валодання Расіі Беларуссю". А калі запатрабуюць новыя выбары (але тыя не адбудуцца), Расія перадумае? Напэўна, хацелі сказаць "неправядзенне". І напэўна, мелі на ўвазе "свабодных і справядлівых", а то такія выбары як 19 снежня ўлада з задавальненнем правядзе. 

Ну і нарэшце, чацвёртае: цяпер ясна, чаго "легітымныя прадстаўнікі Беларусі" хочуць ад дыпламатаў ЕС. Гл, пункт чацвёрты - ТРЭНІНГАВЫ ЦЭНТР у Гаазе (пры судзе? Трэніравацца судзіць АРЛа?) і ПРАДСТАЎНІЦТВА Ў БРУСЭЛІ. Ну, гэта ў дадатак да офісу ў Варшаве. 

Далей чытайце самі... 



  • 1
Мне здаецца, што гэта нейкая падробка ци злиў. Не прымала бы на веру.

Не думайце пра палітыкаў так добра...

Я не думаю пра палитыкаў добра, наадварот ;)
Проста ўсе гэта вельмі падобна на нейкі сапраўдны зліў і цапаннне адзін з адным, што і трэба зараз уладзе.
Ды і нейкая фотакопія, скан, пераклад гуглам, што першы год замужам? Ну дык не - былі ж і раней ў Еўропе, рабілі і раней жа нейкія паперы, значыцца і раней з такімі ж паперамі ездзілі ў Еўропу?. Ну, смешна, сапраўды...
У першую чаргу смешна з руху за свабоду, як яны пыжацца. Ну і я не фанат Казуліна;)
Але пакуль не будзе адзіных дзеянняў нейкіх сярод усіх, далека мы не пройдзем...

Давялося неяк папрысутнічаць на сустрэчы менскай інтэлігенцыі, якая знянацку была абвешчаная ўстаночым чагосьці там (самі ведаеце каму гэта было трэба). Людзям раздалі паперкі, дзе кульгала логіка, а арфаграфія проста была згвалтаваная і адсутнічала.
І нічога! Інтэлігенты без аднога адзінагалосна прынялі і надрукавалі сваю заяву!..
З таго часу я актыўна выступаю не толькі за люстрацыю, але і за абавязковае пацверджанне ўсіх дыпломаў (некаторых "заслужаных" дзеячоў давядзецца ў 1 клас адправіць, каб гукі ад літараў і лічбы ад лікаў навучыліся адрозніваць).

кінуў чытаць на 25 Januari

Дарма, там шмат стылістычных перлаў... :-))

На таком документе должны быть подписи. Интересно, что часть с подписями не попала в скан.

Может, потому что никто не подписал? Все присутствовали, обращение отдали...

Может и так.. Но мне почему-то кажется, что это некий черновик, который раньше кто-то написал и раздал всем (в том числе и Милинкевичу) для ознакомления.

Сразу все объясняется - и уровень грамотности, и то, как быстро удалось этот скан заполучить.

Если Губаревич прав в том, что Милинкевичу док дали за 15 минут, то пошел так. Если редактировали - то моя вера в человечество еще не утеряна :-)

beta рух за свабоду - это стотыщпиццот!:)

быў я ў Гаазе, разумею, чаму там хочуць адкрыць што - прыемны горад)

Прыемных гарадоў у Еўропе шмат, а Гаага адна... :-)

Гэта безглуздзіца ўжо некі час распаўсюджваецца ў Еўропе. Мілінкевіч убачыўшы гэтую пісулю ў Гаазе прасіў Казуліне не распаўсюджваць яе, а належным чынам абмеркаваць у Мінску і вызначыцца. Казулін паабяцаў, а потым стаў раздаваць усім, у тым ліку і на прэсавай канференцыі пасьля афіцыйнай сустрэчы.

Самi сабе нашкодзяць такiмi пicулькамi...

ох уж эці "хатнія жывёлы" ))

Мяне хапіла да парадку дня. Нагадвае, ліст БДЭЎ пасьля выключэньня Тані Хомы й тлумачэньні беларускага амбасадара ў Лёндане напрыканцы сьнежня.

чытай-чытай, гэта паэзія проста )

  • 1