СБ і г.д. @ 10:48 am
Гледзячы, як радуюцца таму, што Саўбелія напісала рэплікі Вольскага тарашкевіцай, я яшчэ раз упэўніваюся, што некаторым людзям для таго, каб абняць КДБшніка, трэба было б толькі каб ён перайшоў на "чыстую беларушчыну" і "клясычны правапіс".
Ці ад таго, што пытанні задаваліся расейскаю, а адказы пісаліся тарашкевіцай, змяніўся змест інтэрв'ю? Асабліва мілыя сэрцу фразы а-ля
— Конфликты с властями не позволяли вам концертировать в Беларуси. Жалеешь об упущенном времени?
— Шкадаваць нi пра што нельга. Трэба прыняць i пераасэнсаваць сытуацыю. Яна нам дапамагла ў канцэртовай дзейнасьцi за мяжой, навошта крывiць душою? Але ясна, што былi дэпрэсii i няўпэўненасьць у заўтрашнiм днi (не скажу, што й зараз гэта цалкам адсутнiчае). Бо, безумоўна, найдаражэйшая публiка — гэта свая, беларуская. Дадам, што мы з уладамi не канфлiктавалi...
ІМХО, такімі публікацыямі "СБ" і Ко. проста паказваюць, што калі ты кінеш дурасць і "памірышся" з уладамі, то можаш пісаць адказы хоць тарашкевіцай, хоць арабскай вяззю. Гэткая кропачная лібералізацыя. Я ўпэўненая, што нават калі б Лявон чыстай расейскаю сказаў, што выступаў супраць дыктатуры ў Беларусі і надалей збіраецца гэта рабіць, гэтая рэпліка б на старонках "СБ" не з'явілася або была б так адкаментаваная, што кантэкст абсалютна б памяняўся.
Upd. Юля, прывет ;-)

|
|
Add to Memories
|
Tell a Friend
|
|
|