размеркаванне @ 03:29 pm
Калегу - журналістку-міжнародніцу - размеркавалі ў дзяржаўную "раёнку" Мінскай вобласці, нягледзячы на запыт з нацыянальнай недзяржаўнай газеты, дзе яна працуе і праходзіла практыку.
Матывавалі тым, што "не можам размеркаваць у недзяржаўную", што "газета дазваляе сабе няверныя палітычныя ацэнкі сітуацыі - Вы згодны?" (калі яна сказала, што не згодная, адвялі вочы і маўчалі).
Як узбагаціцца кантэнт "С..га края" ад з'яўлення там чалавека са спецыялізацыяй ва ўнутранай і знешняй беларускай палітыцы, можна толькі здагадвацца.
Краіне патрэбны міжнароднікі, ага. :)
|
|
Add to Memories
|
Tell a Friend
|
|
|
