barilotti


Off The Record

Па-за запісам


Previous Entry Share Next Entry
канцэрт у Полацку - нядзельныя ўражанні
barilotti_eu
barilotti
Пра канцэрт, напэўна, будуць пісаць многія і шмат. Таму я лепей пра каляканцэртныя ўражанні, ага?

Дарога. Разглядванне часопісаў Classic Rock i RollingStone. Дарэчы, у апошнім партрэт Кабэйна, намаляваны юзерам inner_rebel, нечым няўлоўна нагадвае самога inner_rebel . :) Дыскусія пра топ-50 альбомаў 2006 году. "А что, Police воссоединились? Хм... и записались... А что, Джимми Хендрикс тоже воссоединился??? :)"

Званок па тэлефоне аднаму з удзельнікаў канцэрта: "Так, так. Хто з намі едзе? Ну, Уліс з Рэхам". Адразу ўяўляецца, што гэта дзве асобы. Пачынаюцца варыянты назваў супольнага праекту: "Уліс-Рэха", "У лісе Рэха", "Рэха Уліса" (апошні варыянт ад Славы К., ён жа strider_first,цытуецца таксама ў ЖЖ lamma_mamma :) ). 
Большую частку канцэрту пратырчэла ў грымёрцы, і таму замест слухання полацкіх "уступных" гуртоў глядзела, як Андрэй Такінданг з "Рэха" малюе клавішніцу Наталлю і бубнача Паўла з ULISу. Шаржы атрымаліся файныя. А потым Андрэй маляваў Славу К. на сцэне, і Слава К. на абодвух малюнках аказаўся вельмі сумны. А калі б яго намалявалі перад канцэртам, быў бы сур'ёзны:

Магічнае слова "саўндчэк" (адразу ўспамінаецца адкрыты ліст Русі ). На шчасце, нікому не выключылі мікрафоны.

Слава К. з Алегам Караньковым
размаўляюць мовай, якую я ніколі не вывучу: контрфазы, ліміцеры, экспандэры, фіг-знае-што. Галоўнае - яны ў гэтым не блытаюцца :-[ ]

Не менш магічны напой, які дазваляе прагрэць связкі ды ўвогуле сагрэцца... канешне ж, кава. :)

Канцэрт. Я прыйшла ў залю на "Рэха". Андрэй  Такінданг болей не малюе людзей. Ён скача, задзіраючы нагу ў адным аранжавым наску высока, і хлопаючы ў далоні пад ёй. Ён грае і спявае. Граюць і спяваюць астатнія. Шаманскія пляскі пад дахам Палацу Культуры. Я не памятаю слоў, бо калі я ўваходжу ў шаманскі транс, мая свядомасць адсутнічае. Трэба будзе паслухаць запіс на дыктафоне. :)

Indra. Чакаю, як гэта будзе гучаць. Я праслухала альбом да таго ў Варшаве, зачапілі песні "Если б" і "Сонца вакол". У канцэртным варыянце "Сонца вакол" безумоўна засталося ў фаварытах, але і дадалося пару іншых песень з дыску. Асабліва тая, дзе на сцэну выскачыла дзяўчынка з брушным танцам. :) Файная ідэя з мультымедыяльнай прэзентацыяй гурта і альбому на апошняй песні, але напэўна быў запавольны кампутар, і прыходзілася засяроджваць увагу на павольна выпаўзаючых літарах, што адцягвала ад песні. Ну або не звяртаць на іх увагу. Бо песня была насамрэч сонца-вакольная, раю слухаць. Раю слухаць усім, апроч soft_tiger, бо ён на зваротным шляху меў...гммммм... іншыя ўражаньні :)))

Нарэшце, ULIS.  Бачу ў залі Рэха і Індру. Вакалістка Індры робіць здымкі. Рэха перамяшчаецца з балкона ў залю і наадварот. Машу лапай lizka_hrjak.

Што мне напісаць пра выступ Славы і Ко? :) Напэўна, на гэта трэба будзе асобны запіс, асацыятыўныя варыяцыі на тэму "Люстэрка" і яго канцэртнага праяўлення. А між тым - назіраю за заляй.

Каля сцэны танчаць-скачуць-паказваюць "казу" некалькі дзесяткаў маладзёнаў у футболках і байках. Равуць на распеўцы нібы белугі, не горш за вакаліста.  Пачаліся кампазіцыі, адна за адной,  я ўжо ведаю, што будзе "Люстэркавы парадак".

Дзесьці на песні "Заварожаны сад" ад "скакуноў" аддзяляецца хлопчык гадоў 10-12, бландын, чысты позірк і невысокі рост, і кіруецца да выхаду. "Першая ахвяра, - думаю я. - Не вытрымаў." Праз песню хлопчык вяртаецца і вядзе з сабой (sic!) дзвюх равесніц. І разам скачуць далей. :)

Справа ад мяне сядзіць парачка, якая няспынна цалуецца. Але робіць гэта не так арыгінальна, як парачка праз пару шэрагаў. Тыя на песні "Я танчу" пачалі рабіць нейкія дужа рытмічныя рухі галовамі.

Злева ад мяне сядзяць паголеныя налыса маладыя людзі з вельмі сур'ёзнымі тварамі. Крайні, бліжэйшы да мяне, увесь час адбівае рытм песень. Часам яны глядзяць на мяне і напэўна  іх здзіўляе, што я яшчэ і словы ведаю. Ну бо як утрымацца калі - "Мы хаваліся ў бальніцах. Мы валяліся ў коме. Мы хаваліся ў кватэрах. Нас хавалі  - у дурдоме". Пасля маладыя людзі падымаюцца. І крочаць. Не да выхаду, а вартаваць - аказваецца, гэта была змена ахоўнікаў.

Святло на песні "Звар'яцелы танцор" - "высшее". Гэта лепшы псіхадэлік з магчымых, татальнае пранікненне ў падсвядомасць - вар'яцкі спеў на сцэне дапаўняецца зменай кантрастаў, гітара, здаецца, парве залю наскрозь, і застануцца прашытыя кулямі "танцу" целы, якім не лёс стаць такімі, якімі яны былі да таго.

Дзесьці на "Люстэрку" ў зал укрочваюць бухія праколатыя булаўкамі маладзёны. Двое. Трымаюць у руках стаканы. Іх прапускаюць міліцыянеры, якія нечакана з'явіліся каля ўваходу. Я разумею, што зараз будуць правакацыі. Вушы слухаюць выступ, а вочы глядзяць то на сцэну, то на залю. Галоўнае, думаю я, ці палезуць яны ў натоўп правакаваць бойку, ці будуць неяк варушыць тых, хто сядзіць? З двойкі выдзяляецца адзін, які ўстаў паміж шэрагаў, здароваецца і "братаецца" з усімі і нешта моцна галасіць паміж песнямі. Разбіраю словы: "Рузвельт! Рузвельт! МАРЫХУАНА!". Але шанцаў  пагарлапаніць у яго мала: Слава К. ведае, што на выступ максімум 50 мінут, і песня змяняецца адна адной, амаль бясспынна (ну хіба што "Выглядае ўсё наадварот" была прысвечаная беларускім музычным журналістам, і я так парадавалася, што я не музычны журналіст :))) ). Аднак хлапец усё-ткі працягвае крычэць. Накіроўваецца да выхаду з лозунгам "Курыце Марыхуану! МАРЫХУАНА!". Потым праз нейкі час вяртаецца. Грае "Краіна доўгай белай хмары". Я гляджу на яго. Павольная, трансавая кампазіцыя, якая магла б стаць выдатнай нагодай праараць усё што хоча. Але ён... слухае. Слухае моўчкі, і перад апошнім куплетам паварочваецца і сыходзіць.

Перад вачыма перыядычна мільгаюць kryw i nachny_gosc . Яны шмат фатаграфуюць, і абяцаюць мне ўсё потым даслаць на скрыню (свежо предание)...

Сканчваецца "Краіна доўгай белай хмары". Я ведаю, што зараз будзе апошняя песня. Я ўстаю з месца і падыходжу да тых, хто ля сцэны. Я гляджу ў прастору і па-за ёй. Пачынаецца "Радыё Свабода". Пытанне "Ці павінен я быць шчыры?" не стаіць. Гэта апошняя, скрайняя шчырасць, якая магчымая. Перада мной рукі і запальнічкі. Салістка "Індры" таксама падыходзіць бліжэй, каб зрабіць здымак. Я адчуваю, як па скуры ідуць мурашкі, а ў маёй свядомасці ўзнікаюць ніколі не бачанныя мной карціны іншых канцэртаў, у тым ліку таго, дзе а...еўшы Боно (с) бегаў з белым сцягам па залі. І я думаю - калі б ён тут быў зараз, ён бы таксама бегаў. Бо за гэтыя 50 хвілін цяжкі гук ULISаўскага "Люстэрка" ачысціў чакры, каналы, поры або што там яшчэ ёсць у нашай грэшнай душы - па поўнай.

P.S. І як жа хораша, што ёсць кавер на "Апавяданне пра маю вуліцу"...

P.P.S. А пасля канцэрту пачалі спяваць ахоўнікі.................... :-))

  • 1
Калі я пабачыла, як пачалі спяваць ахоўнікі, адразу сваліла, не хапал яшчэ слухаць і спяваючую ахову песень ДДТ :)

ну, калі спявалі Цоя, яшчэ туды-сюды... Але зашмат ДДТ для мяне :(((

ага, яно. Калі параўнаць з юзерпікам inner_rebel, яўна нешта ёсць агульнае :)))

...любой, имеющий в доме ружье,
приравнивается к Курту Кобейну
любой, умеющий читать между строк,
обречен иметь в доме ружье.

Александр Васильев (Сплин)

Курыце Марыхуанну??? А што...дзіўна выглядала бы, калі за мест Полацка і цяперашняга часу, гэта былі б ЗША дзесьці ў Нью=Джэрсі напрыканцы 60-х пачатку 70-х гадоў.
Як увогуле адпачнула ад усяго на музычнай хвалі канцерту???

Адпачнула проста выдатна! :)

гэт я як раз з kryw і nachny_gosc мільгала таксама.
і таксама абяцаю..))

надзея - наш компас зямны... :) Алег і Алесь ужо даслалі!

  • 1
?

Log in

No account? Create an account